ЧАМУ РАСЕЙЦАМ ЦЯЖКА ЗРАЗУМЕЦЬ БЕЛАРУСКІ КАСЦЁЛ? АДКАЗ НА ІМПЕРСКІЯ ПРЭТЭНЗІІ


July 14, 2026 - 267 views

Нават прыязджаючы ў Беларусь проста «паесці каўбасы і паляжаць у санаторыі», расійскія турысты не могуць утрымацца, каб не пачаць павучаць мясцовых. Жыхарка Санкт-Пецярбурга наведала архікатэдральны касцёл у Менску і пачала абурацца ў сацсетках: маўляў, чаму служба ідзе так хутка і, галоўнае - «чаму няма службаў на расейскай мове?!». Маўляў, у Мінску па-беларуску ніхто не размаўляе, таму праводзіць службы на беларускай мове - гэта «неразумнае рашэнне».

​У сувязі з гэтым нахабствам, у нас ёсьць два вельмі простых адказы для аматараў соваць свой нос у чужы манастыр (ці, дакладней, у чужы касцёл).

Па-першае: Касцёл - гэта не маскоўскі пафас з гадзіннымі пропаведзямі

​Госцю з Пецярбурга здзівіла, што малады ксёндз прачытаў пропаведзь за 5 хвілін, а ўсю Імшу правёў за паўгадзіны.

​Тут усё проста: каталіцкая літургія шануе час і сутнасць. Ксяндзы не займаюцца пустаслоўем, палітычнай прапагандай або бясконцым чытаннем маралі, як гэта прынята ў маскоўскім патрыярхаце, дзе папы гадзінамі адпрацоўваюць КДБ-шную павестку. Кароткая, але глыбокая пропаведзь - гэта павага да вернікаў і канцэнтрацыя на галоўным. Калі расіяне прывыклі стаяць гадзінамі пад нудныя завыванні, гэта іх асабістая праблема. У Эўропе шануюць сэнс, а не хранаметраж.

Па-другое: Расейская мова ў Касцёле? Купіце карту і вывучыце гісторыю!

​Абурэнне каментатараў тым, што Каталіцкая Царква ў Беларусі праводзіць службы па-беларуску і па-польску, а не па-расейску - гэта вышэйшая ступень імперскай невукасці і фанабэрыі.

Беларусь - не Расія. Касцёл у Беларусі гістарычна з'яўляецца адным з галоўных захавальнікаў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і мовы. Нават калі стагоддзі расійскай і савецкай акупацыі знішчалі беларускую гаворку на вуліцах гарадоў, у сценах касцёлаў яна жыла і працягвае жыць. Попытка навязаць туды расейскую мову - гэта праява акупацыйнага мыслення.

​«2-3 палякі». Гэты пагарды пасаж у бок польскай мовы паказвае татальнае няведанне гісторыі. Каталіцтва на нашых землях, у тым ліку на гістарычнай Смаленшчыне, стагоддзямі развівалася ў рэчышчы рэлігійнай і культурнай традыцыі Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Мовы нашых продкаў - беларуская і польская - маюць поўнае і законнае права гучаць у галоўным храме краіны.


Калі расійскім гасцям нешта не падабаецца ў беларускіх храмах - выхад заўсёды там жа, дзе і ўваход. Чыгуначны вакзал у Менску працуе кругласутачна, цягнікі на Пецярбург і Маскву ходзяць спраўна. Едзьце дадому і слухайце там пропаведзі пра «веліч Расіі» хоць суткамі.

​А Касцёл у Беларусі і будучая Свабодная Смаленшчына будуць размаўляць на сваіх родных, эўрапейскіх мовах. Нам імперскія падказкі не патрэбны.

Рэдакцыя Радыё Свабодны Смаленск
14.07.2026

Comments(0)

Log in to comment