Госцем канала «Беларуская Смаленшчына» гэтым разам быў беларускі палітолаг і палітык, адзін з лідараў руху «Вольная Беларусь» Павел Усаў.
Разам з вядоўцам праграмы Вадзімам Сідаравым яны абмеркавалі:
бягучую сітуацыю вакол Беларусі і ў беларускім палітыкуме;
ці з’яўляецца Беларусь акупаванай краінай і якой павінна быць стратэгія яе дэакупацыі;
падабенствы і адрозненні паміж «беларускімі дэмакратычнымі сіламі» і беларускім нацыянальна-вызвольным рухам;
магчымасць і неабходнасць беларускай нацыянальнай платформы;
ілюзіі наконт «добрай Расіі» пасля Пуціна і неабходнасць узаемадзеяння з дэкаланізацыйнымі сіламі, якія імкнуцца да незалежнасці народаў і рэгіёнаў Расіі;
палітыку Еўропы ў дачыненні да Расіі, яе цэласнасці або распаду;
сутнасць Расіі як імперыі і сцэнары яе дэімперыялізацыі;
магчымасць і неабходнасць для Беларусі ў будучыні мець свой аналаг палітыкі «Усходніх крэсаў» у дачыненні да замежных супляменнікаў на Усходзе.
Пра ўсё гэта глядзіце і слухайце ў нашай перадачы.
Comments(0)