Пра незалежнасць. Пра сувязь. Пра будучыню.

August 27, 2026
Download podcast

Пазачарговая перадача «Гаворыць Смаленск» на Радыё «Свабодны Смаленск» была прысвечаная праблемам незалежнасці Беларусі, Украіны і ў будучыні Смаленскай Рэспублікі, а таксама іх узаемасувязі з праблемай дэкаланізацыі народаў Расеі.

Вядоўца перадачы Вадзім Сідараў і галоўны рэдактар радыё Сяргей Фралоў пагаварылі пра тое, што:

Беларусы і смаляне павінны весці наўпросты дыялог з вызвольнымі рухамі народаў цяперашняй Расеі (башкірамі, татарамі, чачэнцамі і г.д.).

Беларуская свабода не зможа існаваць у вакууме і ва ўмовах захавання імперскай Расеі.

У беларускай палітычнай прасторы паступова з'яўляецца гэтае разуменне (свежыя прыклады — публікацыя Паўла Севярынца і інтэрв'ю Паўла Церашковіча).

Адбываецца паступовая нацыяналізацыя беларускіх дэмакратычных сіл.

Дні незалежнасці Украіны 24 жніўня і Беларусі 25 жніўня мелі ў 1991 годзе адзін кантэкст, але цяпер іх кантэкст адрозніваецца.

Беларусь паводле ступені незалежнасці сёння знаходзіцца паміж Украінай і Татарстанам, і што з гэтага вынікае.

Мова з'яўляецца пытаннем ідэнтычнасці і палітычнай бяспекі, і неабходнае вяртанне ўсходнебеларускага моўнага падмурку Смаленшчыны.

Праграмны артыкул «Тысячагадовая смаленская дзяржаўнасць» яго аўтар і вядоўца праграмы напісаў, зразумеўшы гістарычны погляд чэхаў і многіх усходнееўрапейскіх народаў на сваю дзяржаўнасць і прымяніўшы яго да Смаленшчыны.

Расейская мова і "русский мир" звязаныя паміж сабой не заўсёды трывіяльным чынам.

Смаляне павінны перастаць успрымаць сябе як адну з расійскіх абласцей, бо Смаленшчына старэйшая за Расею і Маскоўскае царства.

Незалежная Смаленская Рэспубліка — гэта гарантыя бяспекі свабоднай Беларусі.

Пра ўсё гэта слухайце ў нашай перадачы.

Comments(0)

Log in to comment