April 23, 2026 - 96 views
Сябры, коратка пра важнае.
Апошнім часам у нас падрыхтавана адразу некалькі новых праектаў. Сярод іх, і інтэрнэт-крама, якая ўжо цалкам гатовая да запуску.
З нашага боку мы зрабілі ўсё: прадумалі канцэпцыю, падрыхтавалі матэрыялы, выбудавалі працу. Мы маглі б пачаць хоць сёньня.
Аднак запуск часова адкладаецца. Прычына - зацягнутыя фармальныя працэдуры і, скажам проста, асаблівасці польскай бюракратыі, якія на практыцы сур’ёзна тармозяць рэалізацыю ініцыятыў.
Мы працягваем працаваць і шукаць рашэнні, каб як мага хутчэй давесці ўсё да запуску.
І цяпер нам асабліва важная ваша падтрымка.
Калі вам блізкае тое, што мы робім - дапамажыце распаўсюдзіць гэтую інфармацыю. Рэпост, узгадванне, любая ўвага да сітуацыі сапраўды мае значэнне.
Чым больш агалоскі, тым хутчэй з’яўляюцца магчымасці рухацца далей.
Дзякуй, што вы з намі. І мы абавязкова давядзём усё да запуску.
Рэдакцыя Радыё Свабодны Смаленск
23.04.2026
Comments(0)